









Файлы: пазакласнае чытанне 1 клас_1.docx
Описание:  Г.Скаржынская-Савіцкая нарадзілася і вырасла ў Шчучынскім раёне, у шматдзетнай сям’і. Зараз жыве і працуе ў горадзе Гродна. Па прафесіі настаўнік. Яна піша творы для дзяцей на беларускай мове, а таксама сама малюе ілюстрацыі да сваіх кніг. Пісьменніца неаднаразова ўзнагароджана рознымі прэміямі за свае цікавыя кнігі для дзяцей. Распрацоўка ўрока пазакласнага чытання дазваляе дзецям пазнаёміцца з творчасцю зямлячкі і мае вялікі выхаваўчы патэнцыял. Твор адпавядае ўзроставым і псіхалагічным асаблівасцям навучэнцаў 1 класа.Можа праводзіцца як пазакласнае чытанне, так і пазакласнае мерапрыемства па прадмеце. Мэта: развіццё цікавасці да чытання- разглядвання кніг сучасных беларускіх аўтараў. Задачы:  стварыць умовы для чытання- разглядвання кнігі па тэме ўрока праз прэзентацыю кнігі; спрыяць развіццю чытацкіх уменняў праз прагназаванне зместу па назве і ілюстрацыях; стварыць умовы для выхавання прагі да чытання і беражлівых адносін да кнігі і жывых істот.
 
                     
                     
                     
                    