Урок беларускай мовы "Назоўнік" (абагульненне па тэме)

Файлы: Тэма_1.docx

Урок беларускай мовы.pptx

Маршрутны ліст Прозвішча імя.docx

Для конвертов.docx

Описание:

Мэта: стварыць умовы для актыўнай пазнавальнай дзейнасці вучняў па засваенні тэмы і выкарыстанні атрыманых ведаў у практычнай дзейнасці.

Задачы:

  • навучальныя: плануецца, што ў канцы занятку вучні будуць:

ведаць назоўнік як часціну мовы, яго лексіка-граматычныя характарыстыкі;   

умець адрозніваць іх ад іншых часцін мовы, ставіць пытанні да назоўнікаў,  вызначаць род,  лік, склон и сканенне назоўніка;

  • развіваючыя: падчас выканання вучэбных задач садзейнічаць фарміраванню ўмення аналізаваць, рабіць вывады, узбагачаць і развіваць мову вучняў;
  • выхаваўчыя: стварыць умовы для выхавання павагі да роднай мовы, ацэнкі вынікаў сваёй працы, культуры індывідуальнай і калектыўнай вучэбнай дзейнасці

Тып урока: камбінаваны. Форма правядзення вучэбнага занятку: урок-квэст. Выкарыстаныя тэхналогіі: інфармацыйныя тэхналогіі, тэхналогія развіцця крытычнага мыслення. Дыдактычнае забеспячэнне заняткаў: прэзентацыя да тэмы ўрока, мульціборд, сцілусы, пульт, куфэрак, індывідуальныя карткі: ліст самаацэнкі, карткі з QR кодамі, карткі з заданнямі для кожнай групы, гульня-віктарына (сэрвіс http://www.triventy.com/ ), інтэрактыўныя заданні (сэрвіс https://learningapps.org/ )

Рекомендуемая литература

Комментариев нет

Вам необходим вход для комментария.

Теги: Беларуская мова, 4 класс