Урок беларускай мовы (урок – рэдакцыйная майстэрня) "Творны склон назоўнікаў 1-га скланення"

Файлы: Урок беларускай мовы ў 4 класе (урок – рэдакцыйная майстэрня) Творны склон назоўнікаў 1-га скланення_1.docx

Описание:

Тэлебачанне, радыё, камп’ютарныя тэхналогіі, шматлікія друкаваныя перыядычныя выданні, білборды штодзённа суправаджаюць кожнага чалавека. Усе яны адыгрываюць вялікую ролю ў фарміраванні асобы дзіцяці. Як бы каму не хацелася захінуць дзіця ці схавацца самаму ад ўсіх магчымых крыніц атрымання інфармацыіі, усё роўна не атрымаецца. Таму лічу мэтазгодным прывіваць дзіцяці навыкі медыяграматнасці, каб правільна адбіраць з усіх пералічаных вышэй крыніц інфармацыі толькі тую, якая патрэбна яму. Вучыць медыяграматнасці можна на любым уроку, на любым занятку ў школе. Прапаную ўрок беларускай мовы ў 4 класе, на якім фарміруюцца элементы медыяграматнасці праз знаёмства са складам рэдкцыіі перыядычнага выдання і спробай сябе ў ролі журналістаў.

Мэты: садзейнічаць удасканаленню ўяўлення аб агульным значэнні творнага склону;

стварыць умовы для развіцця ўмення распазнаваць і ўжываць назоўнікі 1-га скланення ў творным склоне; садзейнічаць азнаямленню з правапісам склонавых канчаткаў назоўнікаў 1-га скланення ў творным склоне;

стварыць умовы для адпрацоўкі ўменняў выконваць работу над памылкамі і фарміравання ўмення бачыць арфаграмы (тэрмін не ўводзіцца);  спрыяць фарміраванню ў дзяцей медыяграматнасці праз прымяненне на сабе прафесіі журналіста;

садзейнічаць выхаванню акуратнасці пры афармленні запісаў у сшытках; спрыяць знаёмству з журналісцкімі прафесіямі, з асаблівасцямі работы рэдакцыі друкаванага перыядычнага выдання.

Рекомендуемая литература

Комментариев нет

Вам необходим вход для комментария.

Теги: Беларуская мова, 4 класс