Урок беларускай мовы "Абагульняльны ўрок па тэме "Тэкст"
Файлы: Канспект урока Паліны Домніч (ФПіМА)_1.docx
Описание: Урок беларускай мовы ў 2-м класе на тэму: Абагульняльны ўрок па тэме “Тэкст”. З тэмы вынікае, што паводле дыдактычнай мэты дадзены ўрок з’яўляецца ўрокам паўтарэння і абагульнення вывучанага. Менавіта таму яго асноўная мэта, акрэсленая ў каляндарна-тэматычным планаванні, гучыць так: * замацаваць веды вучняў пра тэкст, яго тэму і галоўную думку; Іншыя мэты ўрока маюць развіццёвы і выхаваўчы характар: * паўтарыць правіла абазначэння на пісьме зацвярдзелых (няпарных цвёрдых) зычных; * узбагачаць слоўнікавы запас вучняў назвамі птушак; * выхоўваць клапатлівыя адносіны да птушак, да прыроды. На ўроку выкарыстаныя слоўныя (гутарка, слова настаўніка), практычныя (практыкаванне, самастойная работа) і наглядныя (ілюстрацыя, дэманстрацыя) метады. Структура ўрока адпавядае структуры ўрока паўтарэння і абагульнення вывучанага. Пачынаецца ўрок з арганізацыйнага моманту, далей праводзіцца хвілінка чыстапісання. Гэтыя этапы, як і ўсе астатнія, аб’яднаны лексікай тэматычнай групай “Птушкі”, што дазваляе стварыць умовы для эфектыўнай слоўнікавай работы на ўроку і служыць сродкам арганізацыі міжпрадметных сувязей з дысцыплінай “Чалавек і свет”. На этапах працы па тэме ўрока і кантролю (№№ 4, 5, 7 у канспекце), якія маюць на мэце замацаваць веды пра тэкст, выкарыстаныя розныя віды работы: – франтальную на этапах падрыхтоўкі да ўспрымання тэксту і працы з ім (выкарыстоўваецца падручнік), – парную – для замацавання падзелу тэксту на часткі (на дадзеным этапе будуць мы звернемся да картак з заданнямі), – індывідуальную – для кантролю ведаў і ўменняў (прапаную выкарыстаць мультымедыйную прэзентацыю з тэстам). Яшчэ адной асаблівасцю ўрока, якая павінна забяспечыць эфектыўную працу вучняў 2-га класа, з’яўляецца зварот да розных відаў нагляднасці: гукавой (спеў салаўя), сімвалічнай, або графічнай (табліца “Тэкст. Тэма. Галоўная думка”), выяўленчай (малюнкі птушак). Вядома, што навучанне ў другім класе безадзнакавае. Тым не менш на ўроку прадугледжаны заданні, якія прызначаны для фарміравання навыкаў сама- і ўзаемаацэнкі вучняў.
Рекомендуемая литература
-
Дамашнiя заданнi: сшытак па беларускай мове. 3 клас
-
Ад лiтары да лiтары: сшытак-трэнажор па беларускай мове. 2 клас