Конкурс-свята «Зямля пад белымi крыламi» (презентация)

Файлы: Презентация. Конкурс-свята «Зямля пад белымi крыламi»_1.pptx

Описание:

Форма мерапрыемства: конкурс-свята. Конкурс праводзiўcя ў класным пакоi, дзе былi створаны пэўныя ўмовы (падрыхтавана дошка, растаўлена мэбля). На працягу мерапрыемства для ўзмацнення выхаваўчага ўздзеяння выкарыстоўвалiся тэхнiчныя сродкi навучання (тэлевiзар). Вучнi класа з цiкавасцю i задавальненнем выконвалi ўcю падрыхтоўчую работу да мерапрыемства (дэвiз каманд, калаж «Мой горад» i iнш.). Для пачатку выхаваўчага мерапрыемства выкарыстоўвалася мастацкае слова. Чыталi на памяць вершы папярэдне падрыхтаваныя вучнi. Асноўная думка мерапрыемства прасочвалася пры дапамозе сiмвала Беларусi – бусла (у пачатку i ў канцы занятка на дошцы, падарункi-сiмвалы дзецям). Уздзеянне на пазнавальную сферу вучняў ажыццяўлялася пры дапамозе мастацкага слова, прагляду вiдэа, прэзентацыi, падбору конкурсных заданняў. Трэба адзначыць, што агульны эмацыянальны настрой на занятку быў узвышаны. Дзецi з цiкавасцю ўключалicя ў актыўную дзейнасць. У канцы мерапрыемства вучнi «падарылi» восеньскi букет Радзiме (на карце яны памясцiлi рознакаляровыя кляновыя лicточкi). Вынiкам гучалi словы з вуснаў дзяцей, якiя яшчэ раз падкрэслiвалi сваю грамадзянскасць, чалавечую годнасць I адднасць сваёй Бацькаўшчыне, нацыянальную самасвядомасць. Своеасаблiвасцю дадзенага мерапрыемства сталi святочнасць, зварот да традыцый i абрадаў беларускага народа. Мэты i задачы мерапрыемства дасцiгнуты.

Задачы:  

        адукацыйная: развіццё патрыятызму ў свядомасці вучняў да малой радзімы, паглыбіць веды вучняў аб культурнай спадчыне беларускага краю;

        выхаваўчая: ствараць аб’ектыўную аснову для выхавання і любові да роднага краю, удасканальваць навыкі зносін;

        развіццёвая:  развіваць уменне працаваць з разнастайнымі крыніцамі інфармацыі, фарміраваць навыкі крытычнага мыслення, уменне аналізаваць, выдзяляць галоўнае, параўноўваць, абагульняць і рабіць вывады, развіваць памяць, увагу.

Рекомендуемая литература

Комментариев нет

Вам необходим вход для комментария.

Теги: внеклассные мероприятия, 3 класс